Возможностей для стратегического разворота у Лукашенко нет. Об этом «Радыё Свабода» заявил директор программы ЕС и России в Финском Институте международных отношений Аркадий Мошес. «Несмотря на то, что белорусская внешняя политика сейчас в очередной раз села на глубокий шпагат – кардинальное решение о разрыве с Россией Лукашенко сегодня принять уже не в состоянии. До выборов 2010 года это было еще возможно, ведь тогда определенный кредит доверия к Лукашенко на Западе еще существовал, и была возможность для Лукашенко разменять внутреннюю либерализацию на гарантии личной безопасности. За прошедшие 5 лет Беларусь оказалась структурно, системно в такой зависимости от России и от тех негативных последствий, с которыми будет сталкиваться Россия из-за своей политики — что куда-то деваться уже не получится. В экономике желающих заменить Москву в плане выдачи экономических субсидий нет и не предвидится. В том, что касается политических рычагов – Европа может говорить о диалоге, модернизации некоторых технических отраслей, но не более того. Москва так спокойно относится к процессу декларативный сближения Минска с Брюсселем именно потому, что понимает – возможностей для стратегического разворота у Лукашенко нет», – заявил эксперт. Читать статью | © Хыртыя’97
Наколькі далёка гатовая ісьці Эўропа ў паляпшэньні адносінаў з афіцыйным Менскам? Ці можа Аляксандар Лукашэнка вырашыць, што Расея — гэта Тытанік, і трэба рыхтавацца перасесьці ў іншую выратавальную шлюпку? Як расейска-турэцкі крызіс уплывае на праблему разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай авіябазы? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Віталя Цыганкова «Інтэрвію тыдня» адказвае дырэктар праграмы ЭЗ і Расеі ў Фінскім Інстытуце міжнародных адносінаў Аркадзь Мошас.
Цыганкоў: Гэты год прайшоў пад знакам паляпшэньня адносінаў афіцыйнага Менску з Эўразьвязам. У Аляксандра Лукашэнкі былі «15 хвілінаў славы», калі ў Менск прыехалі лідэры Францыі і Нямеччыны заключаць мірнае пагадненьне ва ўкраінскім крызісе. Ці гэта сапраўды толькі «хвіліна славы», ці інтарэс Эўропы да Лукашэнкі набывае больш стратэгічны характар? Наколькі актыўна Эўропа гатовая ісьці насустрач афіцыйнаму Менску?
«Я ня вельмі ўяўляю, што можа адбыцца, каб санкцыі не былі канчаткова адмененыя ў канцы лютага»
Мошас: Відавочна, варта казаць ня толькі пра «15 хвілінаў славы» — гэты працэс працягваецца ўжо 2,5 гады. Паводле маёй ацэнкі, працэс гэты пачаўся яшчэ падчас літоўскага старшынства ў Эўразьвязе ў 2013 годзе. Менавіта тады сфармаваліся тыя чыньнікі, з-за якіх Эўразьвяз ідзе на нармалізацыю адносінаў зь Беларусьсю, ідзе на вялікія саступкі. Тое, што адбылося пасьля Крыму і «Менскага мірнага працэсу» — гэта толькі дало людзям у Брусэлі дадатковыя аргумэнты. Сёлета колькасьць перайшла ў якасьць. Пасьля «Менскага працэсу» была Рыга, саміт «Усходняга партнэрства», дзе беларуская дыпляматыя так ці іначай навязала сваю пазыцыю Эўразьвязу. У кастрычніку санкцыі былі прыпыненыя, і я ня вельмі ўяўляю, што можа адбыцца, каб яны не былі канчаткова адмененыя ў канцы лютага. Працэс набраў хуткасьць, і спыніць яго ў найбліжэйшы час нікому ня ўдасца.
Цыганкоў: Але гэты працэс, натуральна, не падабаецца многім у Беларусі, у першую чаргу дэмакратычнай апазыцыі. Ці можна тут даць параду ці правесьці аналёгію зь іншымі краінамі — што лепш рабіць апазыцыі ў такім выпадку? Вітаць паляпшэньне адносінаў ці заклікаць не здымаць санкцыі, працягваць ізаляваць Лукашэнку?
Мошас: Параўноўваць наўрад ці ўдасца, бо кожная сытуацыя ўнікальная, я як гісторык паводле адукацыі ведаю, што ўсе паралелі кульгаюць. Я думаю, што тыя людзі, якія прадстаўляюць найбольш прынцыповае крыло беларускай апазыцыі, безумоўна, маюць права «муляць вока», зьвяртаць увагу Эўразьвязу на тыя моманты, калі непасьлядоўнасьць ягонай палітыкі будзе весьці да правалаў. Калі Эўразьвяз ставіў задачу дабівацца рэабілітацыі палітзьняволеных, а гэтага не адбылося — то, відаць, апазыцыя мае права ўказваць Эўразьвязу, што збліжэньне не прывяло да тых мэтаў, якія ставіліся. На жаль, палітыка Эўразьвязу да Беларусі цыклічная. Зараз можна казаць пра трэці цыкль, калі пахаладаньне зьмяняецца пацяпленьнем, але ўнутры краіны ніякай лібэралізацыі не адбываецца. Я думаю, апазыцыя абавязаная гаварыць пра гэта з Эўразьвязам.
Цыганкоў: Мы размаўляем у дні, калі краіны Эўразьвязу працягнулі санкцыі супраць Расеі, а ЗША нават павялічылі іх. Ці магчымы, на вашую думку, той варыянт, калі Лукашэнка можа вырашыць, што Расея — гэта «Тытанік», які тоне, і таму трэба рыхтавацца перасесьці ў іншую выратавальную шлюпку?
«Ахвотных замяніць Маскву ў пляне выдачы эканамічных субсыдыяў няма і не прадбачыцца»
Мошас: Нягледзячы на тое, што беларуская зьнешняя палітыка зараз чарговы раз села на глыбокі шпагат — кардынальнае рашэньне пра разрыў з Расеяй Лукашэнка сёньня прыняць ужо ня ў стане. Да выбараў 2010 году гэта было яшчэ магчыма, бо тады пэўны крэдыт даверу да Лукашэнкі на Захадзе яшчэ існаваў, і была магчымасьць для Лукашэнкі разьмяняць унутраную лібэралізацыю на гарантыі асабістай бясьпекі. За мінулыя 5 гадоў Беларусь апынулася структурна, сыстэмна ў такой залежнасьці ад Расеі і ад тых нэгатыўных наступстваў, зь якімі будзе сутыкацца Расея з-за сваёй палітыкі — што кудысьці падзецца ўжо не атрымаецца. У эканоміцы ахвотных замяніць Маскву ў пляне выдачы эканамічных субсыдыяў няма і не прадбачыцца. У тым, што да палітычных рычагоў — Эўропа можа казаць пра дыялёг, мадэрнізацыю нейкіх тэхнічных галінаў, але ня больш. Масква гэтак спакойна ставіцца да працэсу дэкляратыўнага збліжэньня Менску з Брусэлем менавіта таму, што разумее — магчымасьцяў для стратэгічнага развароту ў Лукашэнкі няма.
Цыганкоў: Вы гаворыце пра звычайнае разьвіцьцё падзеяў. Але калі падзеі ў Расеі будуць разгортвацца па ўзору пачатку 90-х гадоў, калі пачнецца моцны эканамічных крызіс, развал дзяржаўных структураў. Нават пры гэтым варыянце Менск ня здолее аддзяліцца?
Мошас: На сёньня я ня бачу магчымасьці распаду дзяржаўных структураў Расеі. На сёньня Расея зьяўляецца кепска працуючай, картэлізаванай, манапалізаванай — але ўсё ж рынкавай эканомікай. Такія эканомікі выжываюць значна лепей, і той запас, якія зьявіўся за першыя пуцінскія 8 тлустых гадоў, — ён нікуды не падзеўся. Расея можа траціць штодня 8 мільёнаў даляраў у Сырыі, за год гэта два мільярды даляраў — тыя грошы, якія Беларусі хапіла б надоўга. І паўтаруся, іншых ахвотных браць Беларусь на свой кошт пакуль няма. Вядома, нічога нельга выключаць — але ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве я каляпсу структураў дзяржаўнага кіраваньня Расеі не ўяўляю. І такой дыпляматычнай слабасьці, пры якой можа адбыцца бязбольны сыход Беларусі, — таксама не ўяўляю.
«Калі б не было крызісу з Анкарой — Масква безумоўна даціснула б Менск наконт базы»
Цыганкоў: У 2015 годзе гарачымі тэмамі сталі патэнцыйнае атрыманьне Менскам крэдыту ЭўрАзЭС і авіябаза, якую Расея хоча разьмясьціць у Беларусі . Апошнія саміты нічога ня вырашылі ў гэтых пытаньнях, яны пераходзяць у 2016 год. Ці ўдасца Маскве даціснуць Лукашэнку і ад чаго гэта будзе залежыць?
Мошас: Ёсьць ліміты, межы, да якіх Масква можа цягнуць з выдачай крэдыту. Пасьля іх поўнае пакіданьне Беларусі без эканамічнай дапамогі будзе палітычна нявыгадна самой Маскве. Што тычыцца базы, то тут сытуацыя яшчэ больш складаная. Менску пашанцавала, што Масква трошкі нечакана для самой сябе атрымала некалькі франтоў. Бо была лёгіка ўласна ўкраінскага крызісу, потым лёгіка разьмену Ўкраіны на Сырыю. І раптам Масква апынулася ў стане сур’ёзнага крызісу з Турэччынай. Калі б не было крызісу з Анкарой — я думаю, Масква безумоўна даціснула б Менск наконт базы. Бо адступіць, пасьля таго, як было агучана, нібыта ўсё ўжо агучана — было б Маскве вельмі складана. Сёньня Крэмль уцягнуты ў вялікую колькасьць крызісаў, і яму можа быць проста не да беларускай базы. Зь іншага боку, вага гэтай базы ў палітычным сэнсе зьнізілася, гэта ўжо ня тое пытаньне, дзе вызначаецца статус Расеі. Да таго ж на фоне турэцкага крызісу сёньня іншыя саюзьнікі Расеі па АДКБ публічна і непублічна ня могуць не выказваць сымпатыі да Беларусі, бо разумеюць, што сам-насам Масква можа заціснуць іх усіх. І гэта дае пэўны шанец улагодзіць праблему такім чынам, што пытаньне з базай будзе зацягнутае. А нейкія грошы (вядома, не дастаковыя, каб выжыць) будуць дадзеныя.